Мінздароўя: За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1995 пацыентаў з COVID-19

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1995 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя 1748, сцвярджае Міністэрства аховы здароўя. Памерлі 16.

26.10.2021 / 17:08

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 590 226 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачуняў 562 091 пацыент, у якога раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4546 пацыентаў.

Nashaniva.com