У Добрушы затрымлівалі гараджан за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Шэсць чалавек — на «сутках»
25-27 кастрычніка ў Добрушы затрымалі пяцёра мужчын і дзвюх жанчын, паведаміў БелаПАН адзін з жыхароў горада.
28.10.2021 / 09:09
Затрыманых судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Адной жанчыне далі 4 сутак адміністрацыйнага арышту, другой — штраф. Мужчыны атрымалі ад 5 да 10 сутак арышту.
На праўладных телеграм-каналах апублікавалі відэа з затрыманымі, дзе яны «прызнаваліся», што падпісаліся на «экстрэмісцкія» телеграм-каналы.
Раней таксама паведамлялася, што аналагічныя затрыманні прайшлі ў Гомелі.
Па неафіцыйнай інфармацыі, 29 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка можа прыехаць на Добрушскую папяровую фабрыку.