У Гродне да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне пабудуюць другую Каложу

У Гродне ў 2025 годзе з'явіцца другая Каложа, створаная па ўзоры святыні XII стагоддзя, перадае «Перспектыва». 

28.10.2021 / 16:58

Пра будучы праект распавялі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік і архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній падчас цырымоніі памятнага гашэння паштовага блока «Каложская ікона Божай Маці».

Новы храм будзе прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У якой частцы горада будзе ўзведзены храм, пакуль невядома. 

Nashaniva.com