У Кузніцы на беларуска-польскай мяжы адбыўся выбух 

Паводле папярэдняй інфармацыі, выбух адбыўся ў будынку мытнай службы на памежным пераходзе ў Кузніцы. Аўтамабіль, які знаходзіўся ўнутры, загарэўся. У выніку здарэння пацярпеў адзін чалавек.

28.10.2021 / 18:37

На месца здарэння прыбылі пажарныя, пажар ліквідаваны, больш падрабязную інфармацыю пра здарэнне выратавальнікі распавесці не могуць, бо на прымежнай тэрыторыі абвешчана надзвычайнае становішча з сувязі з наплывам мігрантаў з тэрыторыі Беларусі.

Nashaniva.com