Ціханоўская дыстанцыявалася ад страйку, які абвясціў Дылеўскі пад уплывам Радзінай і Саннікава

Святлана Ціханоўская правяла стрым з прадстаўнікамі рабочага руху і Паўлам Латушкам. Абмяркоўвалася магчымасць правядзення забастоўкі, як да таго заклікае Сяргей Дылеўскі. Сам Дылеўскі на анлайн-сустрэчы не з’явіўся. 

28.10.2021 / 21:14

Ціханоўская дыстанцыявалася ад стачкі, падкрэсліўшы, што забастоўка мусіць быць падрыхтаваная і ўключаць шырокія колы. 

Прадстаўнікі рабочага руху таксама канстатавалі, што страйк непадрыхтаваны і не можа быць зроблены наскокам, як тое ўжо рабілася і ў нашмат больш удалых умовах. 

Пазіцыя Паўла Латушкі салідарная з іншымі выступоўцамі, таксама ён звярнуў увагу на жудасную хвалю кавіду ў Беларусі, якая сама па сабе вымагае ад людзей заставацца па магчымасці дома. 

Пры гэтым днямі Сяргей Дылеўскі прызнаваўся, што ідэю аб'явіць забастоўку яму падказалі Наталля Радзіна, Андрэй Саннікаў і Дзмітры Балкунец.

Чытайце таксама:

«Калегі восенню казалі: «Супакойся», а сёння пытаюцца, што рабіць». Сяргей Дылеўскі пра настроі на заводах і сваё жыццё цяпер

Nashaniva.com