На апошніх таргах кастрычніка даляр патаннеў, а еўра падаражэў

На апошніх таргах кастрычніка даляр патаннеў на 0,82 капейкі да 2,4226 беларускага рубля.

29.10.2021 / 13:35

Еўра падаражэў на 0,36 да 2,8233.

Расійскі рубель апусціўся на 1,24 капейкі да 3,4363 беларускага за 100 адзінак.

У пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,5789, еўра — 3,1680, расійскі рубель — 3,4871.

Nashaniva.com