Каля цырка ў Мінску жанчына паехала на чырвонае і трапіла ў ДТЗ — ФОТА

Здарэнне адбылося ў нядзелю каля 20:55. 42-гадовая жанчына на «Опелі» рухалася па вуліцы Янкі Купалы з боку вуліцы Багдановіча.

01.11.2021 / 08:08

Праехаўшы скрыжаванне з праспектам Незалежнасці на забараняльны чырвоны сігнал, яна сутыкнулася з аўтамабілем «Таёта» і «Вольва». Ад удару «Опель» адкінула на ходнікі, паведамляе ДАІ.

У выніку кіроўца «Опеля» і 4-гадовы пасажыр «Таёты» дастаўлены ў бальніцу.

Фота ДАІ