Сёння — Дзяды: дзень памяці продкаў
У 1991-1995 Дзяды былі дзяржаўным святам і выхадным днём.
02.11.2021 / 08:10
catholic.by
Радаўніца — гэта веснавы дзень памяці продаў, а Дзяды — восеньскі. Раней Дзяды масава святкавалі ў цэнтры і на захадзе краіны. Адзначаюць і цяпер.
Гэтай традыцыі прысвечаныя класічныя творы Адама Міцкевіча і Янкі Купалы.
Людзі прыносяць свечкі на магілы і чысцяць іх перад зімой.
З канца 1980-х святкаванне Дзядоў спалучылася з днямі памяці ахвяр савецкіх расстрэлаў у Курапатах і іншых месцах масавага знішчэння насельніцтва. Але ў гэтым годзе акцый з вядомых прычын не праводзілася.