Кваліфікацыя адваката журналіста Пачобута «не цалкам адпавядае патрабаванням заканадаўства»

Адвакат журналіста і палітвязня Андрэя Пачобута Аляксандр Бірылаў атрымаў паведамленне ад Мінюста, што яго кваліфікацыя з'яўляецца «не цалкам адпавядаючай патрабаванням заканадаўства».

02.11.2021 / 11:36

Андрэй Пачобут

Такую пастанову ўчора вынесла Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Беларусі. Бірылаву далі паўгода на тое, каб выканаць рэкамендацыі камісіі, пасля чаго будзе праведзена новая атэстацыя.

Ліцэнзіі Аляксандра Бірылава пакуль не пазбаўлялі. Цягам апошняга месяца ліцэнзій пазбавілі некалькіх адвакатаў, якія абараняюць палітвязняў.

Гродзенскі журналіст, сябра неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Андрэй Пачобут знаходзіцца за кратамі ад 25 сакавіка.

Яго вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), яму пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення.

Панк, шахматыст, сядзеў за абразу Лукашэнкі: хто такі Андрэй Пачобут

Nashaniva.com