Журналістка «Нашай Нівы» Наталля Лубнеўская атрымала прэмію Free Media Awards ФОТАФАКТ
Акрамя Наташы, прэмію атрымалі і іншыя беларускія журналісты: Кацярына Барысевіч, Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова, партал Тутбай і Беларуская асацыяцыя журналістаў.
02.11.2021 / 12:07
«Мы прысуджаем усе прэміі для прэсы беларускім журналістам і сродкам масавай інфармацыі на знак прызнання іх беспрэцэдэнтных намаганняў і мужнасці на працягу гэтага драматычнага года, працу ва ўмовах дыктатуры», — заявілі ў журы.
Наталлю Лубнеўскую паранілі гумавай куляй 10 жніўня 2020 года: адзін з байцоў, меркавана, «Алмаза», спыніўся за 10 метраў ад групы журналістаў у сініх камізэльках «Прэса» і прыцэльна стрэліў з агнястрэльнай зброі. Рэпарцёрка правяла ў бальніцы 38 дзён. Крымінальную справу так і не завялі, вінаватага не пакаралі.