Казулін: За 18 гадоў у БДУ мяне не запрасілі ні на адно мерапрыемства

Экс-рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта распавёў «Народнай Волі», чаму ён не быў запрошаны на святкаванне 100-годдзя БДУ.

02.11.2021 / 15:17

Аляксандр Казулін узначальваў БДУ з 1996 па 2003 год. У 2006-м ён вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты. 25 сакавіка яго затрымалі за арганізацыю акцыі пратэсту і асудзілі на 5,5 года зняволення.

— Мяне ўжо 18 гадоў не запрашаюць у БДУ ні на адно мерапрыемства, — кажа Аляксандр Уладзіслававіч. — Ці не крыўдна з нагоды такога стаўлення? Ведаеце, я прызвычаіўся глядзець на ўсе гэтыя рэчы па-філасофску. Калі разумееш, што адбываецца, то не можа быць крыўды. Толькі радасць.

— Але ж вы былі рэктарам універсітэта 7 гадоў, маглі б вас і ўспомніць…

— Я вам шчыра скажу: БДУ — гэта практычна ўсё маё жыццё. Лепшыя гады жыцця. Але, як ужо казаў, ні на кога не крыўдую. Бог ім суддзя!..