Памёр самы вядомы фельчар Беларусі Сяргей Шклярэўскі. Яго стаж у медыцыне склаў больш за 70 гадоў

Памёр загадчык фельчарска-акушэрскага пункта ў вёсцы Покрашава Слуцкага раёна Сяргей Іванавіч Шклярэўскі. Яму было 93 гады. Яго бесперапынны стаж у медыцыне склаў 70 гадоў.

03.11.2021 / 09:37

Мінздароўя

Яго праца была адзначана мноствам узнагародаў. У 2006 годзе Беларусьфільм зняў пра яго фільм «Доктар з Покрашава», паведамляе Мінздароўя.

У 2018 годзе Сяргей Шклярэўскі атрымаў узнагароду «за адданасць прафесіі», заснаваную Мінздароўя сумесна з Беларускай асацыяцыяй дактароў. Бесперапынны стаж працы легенды беларускай медыцыны — 70 гадоў.

Nashaniva.com