Суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком спыняўся з-за паведамлення аб мініраванні будынка суда

Пасля чатырох месяцаў у Мінскім гарадскім судзе сёння аднавіўся суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком. 6 ліпеня па справе прызначылі судовую псіха-лінгвістычную экспертызу, якая праводзілася гэтыя месяцы.

03.11.2021 / 10:14

Але суд адразу не пачаўся праз паведамленне пра мініраванне будынку суда. Нейкі час там працавалі сапёры. Затым людзей пачалі запускаць на пасяджэнне.

Суд на Мікалаем Дзядком пачаўся 29 чэрвеня, а затрымалі яго затрымалі 11 лістапада 2020 года, збілі і выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342, арт. 361,арт. 295-3.

На судзе ён падрабязна распавёў пра катаванні.

Страшныя паказанні палітвязня Дзядка ў судзе: Выдаў паролі пасля таго, як душылі падушкай

«Мой сын пайшоў на пакуты, каб іншыя людзі маглі жыць свабодна». Вялікая гутарка з бацькам Мікалая Дзядка

Nashaniva.com