Мінздароўя: За суткі — 1996 выпадкаў каранавіруса

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавана 1996 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 2543 чалавекі.

03.11.2021 / 14:57

Абсалютны рэкорд быў абвешчаны 21 кастрычніка — 2097 выпадкаў, але з 25 кастрычніка, паводле звестак ведамства, ні разу не фіксавалася больш за 2000.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 606 033 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 580 025.

За мінулыя суткі памерлі 17 чалавек (за ўвесь час 4679), выканана 50 762 тэсты.

Nashaniva.com