У авіякатастрофе пад Іркуцкам загінулі трое беларусаў

У складзе экіпажа самалёта Ан-12 беларускай авіякампаніі «Гродна», які ляцеў з Якуцка ў Іркуцк і пацярпеў крушэнне, было трое беларусаў: штурман Сяргееў Андрэй, інжынеры Гармоненка Дмітрый і Максім Карпук. 

03.11.2021 / 16:42

«Наша Ніва» высветліла, што інжынеру Максіму Карпуку было ўсяго толькі 26 гадоў.

Максім Карпук. Фота: сацыяльныя сеткі.

Хлопец родам з аграгарадка Дзярэчын, што ў Зэльвенскім раёне. Скончыў там школу, пасля адвучыўся ў Мінскім вышэйшым авіяцыйным каледжы, пасля ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

Агулам на борце было 7 чалавек: двое грамадзян Украіны, двое расіян і трое беларусаў, паведамляе @breakingmash. 

Вядома, што самалёт вёз тавары народнага спажывання ў чукоцкі аэрапорт Кепервеем. Стартаваў лайнер у Беларусі і туды ж павінен быў вярнуцца.

Ужо ёсць інфармацыя, што самалёт быў пабудаваны ў 1968 годзе на Ташкенцкім механічным заводзе. Да 2019 года ён належаў кампаніі Asia Airways з Таджыкістана, затым яго набыла авіякампанія «Гродна».

Nashaniva.com