Навукоўцы раскрылі загадку «лепельскай чупакабры» 

«Гэта янотападобны сабака, хворы», — пракаментавалі здымак, апублікаваны ў газеце «Лепельскі край», супрацоўнікі навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах.

03.11.2021 / 17:53

Найверагодней, гаворка пра каросту — гэтая хвароба характэрная для многіх жывёл гэтага віду, пры ёй жывёлы губляюць поўсць.

Лысымі таксама могуць быць маладыя асобіны, у якіх яшчэ не адрасла поўсць.

Дзіўнага звярка знайшла ў цяпліцы жыхарка аграгарадка Стаі на Лепельшчыне. Яна звярнулася да суседа, які працаваў у лясной гаспадарцы, і папрасіла агледзець знаходку. Мужчына паклаў жывёлу ў мех, праз 20 хвілін вярнуўся па яе — а звярка ўжо не было. 

Для чалавека янотападобны сабака небяспекі не ўяўляе, аднак уступаць у кантакт з жывёлай не варта, раяць спецыялісты. 

Па Лепельшчыне бегае чупакабра? Жыхар злавіў дзіўнага звера, хацеў завезці спецыялістам, але жывёла збегла ФОТА

Nashaniva.com