Беларусь працягнула забарону на вываз грэчкі яшчэ на тры месяцы
Забарона на вываз грэчкі і прадуктаў з яе падоўжаная яшчэ на тры месяцы. Такая норма змяшчаецца ў пастанове Саўміна, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
04.11.2021 / 09:14
Абмежаванні працягваюць дзейнічаць ад сёння.
Часова забаронены вываз крупы грубага памолу з грэчкі, грачанага збожжа абрынутага і гатовых харчовых прадуктаў з грэчкі.
Першы раз забарона ўводзілася яшчэ ў красавіку 2020 года.