У Беларусі паспяховым жанчынам уручылі прэмію ад Forbes Woman. На ўрачыстасці засвяціўся Румас ФОТАФАКТ

Цырымонія ўпершыню адбывалася ў Беларусі. Арганізатарам стала беларуская кампанія ТАА «Брэндвойс» пры падтрымцы латвійскага «Forbes Балтыка». Праект закліканы «падтрымаць беларускіх прадпрымальніц у няпросты для іх каранавірусны год». Ён не мае дачынення да знакамітых рэйтынгаў Forbes.

04.11.2021 / 11:53

Трыццаці паспяховым, па версіі арганізатараў, жанчынам уручылі прэмію Forbes Woman Awards Belarus 28 кастрычніка. 

Як паведамляе onliner.by, спісы Forbes Woman не маюць ніякага дачынення да рэйтынгаў Forbes, дамы не ранжыраваліся па месцах. Удзел у Forbes Woman Awards быў бясплатным. Спіс складаўся ў першую чаргу з тых жанчын, якія самі падалі заяўкі на ўдзел. Усе намінанткі праз форму заявак давалі інфармацыю пра сябе і адказвалі на аднолькавыя пытанні, рыхтавалі прэзентацыі. 

Цікава, што на цырымоніі быў экс-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас разам з жонкай Жаннай.

Nashaniva.com