Чамаданава: Мы не можам дапусціць на нашы прадпрыемствы людзей, якія не паважаюць Лукашэнку і існуючую сімволіку
На дзяржпрадпрыемстве павінны працаваць людзі з цвёрдымі перакананнямі і адназначнай пазіцыяй — людзі дзяржавы. Пра гэта заявіла начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава, паведамляюць Мінск-навіны.
04.11.2021 / 12:47
«Мы не можам дапусціць на нашы прадпрыемствы людзей, якія не паважаюць нашага прэзідэнта і існуючую сімволіку», — адзначыла Вольга Чамаданава.
«Калі чалавек здрадзіў адзін раз, ён здрадзіць і другі. Думаць аб тым, хто раскаяўся, напэўна, не варта, — сказала кіраўнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Мінгарвыканкама. — 2020 год, на шчасце ці на жаль, у некаторых сацыяльных момантах жыцця нам аказаў дапамогу, паказаў, хто сярод нас, з кім мы служым, наколькі гэтыя людзі верныя сваёй радзіме. Мы гэта ўбачылі не на словах, а на канкрэтных дзеяннях. Трэба было, каб гэта стала відавочным. Вядома мы не хацелі, каб так здарылася. Але гэта здарылася, і факт застаецца фактам. І ўспрымаць яго трэба правільна.
***
Варта адзначыць, што 39-ы артыкул Канстытуцыі гарантуе роўны доступ да любых пасад у дзяржаўных органах любых грамадзянам у адпаведнасці са сваімі здольнасцямі і прафесійнай падрыхтоўкай.