Ініцыятыву Байпол прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем

У МУС прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем ініцыятывы Байпол і мабілізацыйны план «Перамога».

08.11.2021 / 11:10

Раней тэлеграм-канал ініцыятывы быў прызнаны экстрэмісцкім, а супраць яе ўдзельнікаў былі распачатыя крымінальныя справы.

За апошні месяц у краіне экстрэмісцкімі фарміраваннямі прызнаныя ўжо больш за дзясятак тэлеграм-каналаў, чатаў і ініцыятыў, у тым ліку інтэрнэт-рэсурсы і незалежнага тэлеканала, прызнанага раней экстрэмісцкім.

Nashaniva.com