МУС не бачыць парушэнняў заканадаўства мігрантамі: «Мы гатовы прыняць усіх»

Міністэрства ўнутраных спраў не бачыць парушэнняў заканадаўства мігрантамі.

09.11.2021 / 09:37

Пра гэта распавёў міністр Іван Кубракоў, паведамляе АТН. Ён сказаў, што нейкіх праблем наконт паводзінаў мігрантаў няма.

«Так, колькасць мігрантаў вырасла. Мы, як рэспубліка гасцінная, на сёння гатовы прыняць усіх», — адзначыў Кубракоў.

«Людзі бягуць ад вайны, яны спрабуюць прайсці ў Еўрасаюз, наша задача — забяспечыць ахову грамадскага парадку, і яна забяспечана».

«Яны [мігранты] знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь законна», — сказаў Кубракоў.

«Суседзі могуць пайсці на часовую блакаду межаў нават у гандлёвых мэтах». Да чаго яшчэ можа прывесці абвастрэнне міграцыйнага крызісу?

Сітуацыя на мяжы. Што вядома на ранак 9 лістапада

Nashaniva.com