Памёр Сяргей Фамін — адзін з лідараў прафсаюзнага руху ў Магілёве
Яму было 57 гадоў.
09.11.2021 / 10:15
Сумную вестку паведаміў у сваім фэйсбуку старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігар Барысаў.
«Памёр Сяргей Фамін, адзін з лідараў прафсаюзнага руху ў Магілёве. Доўгі час быў сябрам Свабоднага прафсаюза Беларускага, быў пэўны перыяд у БСДП. Пашчасціла яго ведаць з 2001 г. Дужа будзе не хапаць твайго пазітыўнага настрою, спеваў пад гітару і заўсёды анектодаў у тэму. Спачувай з мірам!» — напісаў ён.