Байдэн выказаўся за санкцыі супраць авіякампаній за перавозку мігрантаў у Мінск
У Вашынгтоне, у Белым доме, адбылася сустрэча прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і кіраўніка Еўракамісііі Урсулі фон дэр Ляен.
11.11.2021 / 08:09
Архіўнае фота AFP
Адказваючы на пытанне журналістаў аб крызісе на беларуска-польскай мяжы, фон дэр Ляен пагадзілася з Байдэнам у пытанні магчымага ўвядзення санкцый супраць авіякампаній, якія ажыццяўляюць транспарціроўку мігрантаў у Мінск, піша «Голас Амерыкі».
Па словах кіраўніка Еўракамісіі, санкцыі супраць Мінска будуць пашыраныя. Яна падкрэсліла, што гэтыя санкцыі будуць накіраваныя як супраць асобных асоб, так і супраць шэрагу структур.
У сераду пра ўзмацненне ціску на афіцыйны Мінск у выпадку, калі Беларусь будзе парушаць свае міжнародныя абавязкі і падрываць бяспеку ў Еўропе, заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.