Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка не выйшлі на волю пасля 15 сутак

Журналістка тэлеканала, прызнанага экстрэмісцкім, Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка не выйшлі на волю пасля 15 сутак арышту, паведаміў «Новы час».

14.11.2021 / 09:08

Ірыну і Аляксандра затрымалі 30 кастрычніка ў мінскім аэрапорце, калі яны вярталіся з адпачынку. 

1 лістапада суддзя Першамайскага раёна Максім Трусевіч асудзіў да 15 сутак арышту нібыта за захоўванне ў фэйсбуку матэрыялаў, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі». 

Падчас працэсу Аляксандр распавёў, што іх з Ірынай затрымалі на пашпартным кантролі, закавалі ў кайданкі і нават не далі забраць багаж. Ён адзначыў, што Ірыну затрымлівалі больш жорстка, чым яго. 

Nashaniva.com