Андрэй Скурко стаў адным з лаўрэатаў прэміі імя Аляхновіча
Радыё Свабода і Беларускі ПЭН абвясцілі сем пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досведзе.
15.11.2021 / 13:00
Сярод пераможцаў і нашанівец Андрэй Скурко, які ад 8 ліпеня знаходзіцца ў турме, за казкі і вершы для сына.
Таксама сярод намінантаў:
Андрэй Аляксандраў. Вершы з-за кратаў.
Аляксандр Васілевіч. «Папа и пингвин». Казкі пра ўнутраную свабоду, напісаныя ў мінскім СІЗА.
Максім Знак. Цыкл турэмных вершаў.
Вольга Калацкая. Турэмны дзённік. Змешчаны ў фэйсбуку.
Святлана Купрэева. Цыкл турэмных вершаў.
Мікола Папека. Цыкл турэмных вершаў.