ДПК: Са жніўня мы не ўпусцілі каля 8 тысяч патэнцыйных мігрантаў

З 1 жніўня гэтага года ў Беларусь не пусцілі каля 8 тысяч чалавек. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік ДПК Антон Бычкоўскі.

15.11.2021 / 17:28

«Яшчэ каля 5 тысяч замежнікаў, якія за гэты перыяд заехалі ў Беларусь на законных падставах, у выніку прафілактычных мерапрыемстваў па недапушчэнні парушэння міграцыйнага заканадаўства, пакінулі беларускую тэрыторыю, а гэта патэнцыйныя мігранты. І гэта канкрэтныя, дакументальна пацверджаныя факты», — распавёў ён.

Nashaniva.com