Даведацца, якой маёмасцю валодаюць чыноўнікі, стала немагчыма

Нацыянальнае кадастравае агенцтва змяніла інфармацыю ў базах нерухомасці. Цяпер імёны грамадзян і прадпрымальнікаў, якія валодаюць маёмасцю, схаваныя. Раней пры дапамозе гэтай базы можна было даведацца, напрыклад, уласнікамі якога жылля з’яўляюцца чыноўнікі.

16.11.2021 / 19:36

Як агенцтва тлумачыць прычыну? Пачаў дзейнічаць закон «Аб абароне персанальных даных», прыняты вясной. Такім чынам, з 15 лістапада персанальныя даныя грамадзян і індывідуальных прадпрымальнікаў, якім належыць нерухомасць, больш не будуць адлюстроўвацца. 

Дзяржслужачыя абавязаныя штогод падаваць дэкларацыі аб даходах — на сябе і блізкіх сваякоў, аднак да грамадства гэтыя звесткі не даходзяць. Хоць у многіх еўрапейскіх краінах у мэтах барацьбы з карупцыяй гэтыя даныя — адкрытыя. У Беларусі ж лічаць гэта немэтазгодным.

Генпракурор Аляксандр Канюк у свой час заяўляў, што публікацыя такой інфармацыі можа стаць нагодай для злачынстваў супраць маёмасці чыноўнікаў. 

Нагадаем таксама, што сёлета было змененае і крымінальнае заканадаўства ў частцы абароны персанальных даных. З’явіліся два новыя артыкулы:

У найбліжэйшы час супрацоўнікі дзяржорганаў, якія маюць доступ да збору і апрацоўкі персанальных даных, павінны прайсці дадатковае навучанне, каб не дапусціць парушэння закона. 

Nashaniva.com