Першы цалкам віленскі выпуск ЕГУ

У панядзелак у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце адбыўся першы, з часу існавання ўніверсітэта ў Літве, выпуск бакалаўраў. Дыпломы выпускнікам уручаў экс‑прэзідэнт Валдас Адамкус.

27.07.2009 / 18:19

У панядзелак у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце адбыўся першы, з часу існавання ўніверсітэта ў Літве, выпуск бакалаўраў.

Экс‑прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус віншаваў выпускнікоў і ўласна ўручаў дыплёмы лепшым бакалаўрам.

Найлепшым студэнтам бакалаўрскага выпуска ЕГУ гэтага года стаў Алесь Патапенка, выпускнік праграмы «Медыі і камунікацыя»

Валдас Адамкус уручае дыпломы і каштоўныя падарункі.
Злева - кіраўнік бакалаўрскай праграмы Рыгор Мінянкоў.

Рэктар Анатоль Міхайлаў, Валдас Адамкус,
прарэктар па вучэбнай працы Аляксандр Каўбаска.

Бакалаўры віншуюць адзін аднаго.

... і уверх каптурыкі кідалі.

Кіраўніцтва і ганаровыя госці.

Алесь Патапенка - найлепшы бакалаўр.

Ён жа, у першым шэрагу на ўрачыстасці.

Стомленыя, але шчаслівыя.

Настасся Шамрэй