У Літве ўжо 12 чалавек захварэлі на свіны грып

28.07.2009 / 10:02

У Літве выяўленыя яшчэ два выпадкі захворвання на грып A(H1N1), ці як яго яшчэ называюць свіны грып. На гэты момант колькасць захварэлых на свіны грып вырасла да 12 чалавек.

З апошніх двух выпадкаў, грып A(H1N1) быў выяўлены ў жыхара Літвы, што вярнуўся з‑за мяжы, іншы чалавек заразіўся ад хворага жыхара Літвы.

Вірус A(H1N1) распаўсюджваецца ў Еўропе з вялікай хуткасцю — цягам апошніх сутак былі зарэгістраваныя 1 600 новых выпадкаў.

Усяго на сёння ў свеце зафіксаваныя 132 000 выпадкаў інфікавання вірусам A(H1N1).

У Расіі зафіксавана 18 выпадкаў.

delfi.lt