Украіна ўзмацняе рэжым патрулявання мяжы з Беларуссю

У Ровенскай вобласці паліцэйскія гатовыя да ўзмоцненага рэжыму нясення службы ля мяжы з Беларуссю. Асноўная мэта ўзмацнення рэжыму — не дапусціць міграцыйны крызіс і масавыя беспарадкі, паведамляе РБК-Украіна.

18.11.2021 / 09:21

Ігар Кліменка

У рэгіён прыбыў кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны Ігар Кліменка, які праінспектаваў дзяржаўную мяжу ў Варашскім раёне.

«Сітуацыя на гэтых памежных участках Ровеншчыны цяпер спакойная і кантралюемая, а сілавыя падраздзяленні гатовы да магчымага ўзмоцненага нясення службы», - сказаў ён.

Nashaniva.com