«Белавія»: грамадзяне шасці краін не будуць прымацца на рэйсы з Ташкента ў Мінск
Забарона тычыцца грамадзян Афганістана, Ірака, Емена, Лівана, Лівіі і Сірыі, які ляцяць з Ташкента ў Мінск
18.11.2021 / 12:26
«У адпаведнасці з рашэннем кампетэнтных органаў Узбекістана з 17 лістапада грамадзяне Афганістана, Ірака, Емена, Лівана, Лівіі і Сірыі не прымаюцца да перавозкі на рэйсах авіякампаніі «Белавія», якія накіроўваюцца з Ташкента ў Мінск. Названыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на пасажыраў з дыпламатычнымі пашпартамі і дзеючым выглядам на жыхарства ў Беларусі», — расказалі ў авіякампаніі.
Раней аналагічныя захады былі зробленыя датычна грамадзян Афганістана, Сірыі, Емена, што збіраліся ляцець у Беларусь у Турцыі і ААЭ.