Палітзняволены мастак Алесь Пушкін намаляваў сваіх сукамернікаў ФОТЫ

Палітзняволены мастак Алесь Пушкін даслаў новыя малюнкі з серыі «Сукамернікі».

18.11.2021 / 19:30

Так стала вядома, што мастака перавялі ў турму на Валадарскага.

Яго новы адрас для лістоў: Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну, 220050, Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Нагадаем, ён быў затрыманы 30 сакавіка ў весцы Жылічы і абвінавачаны ў «наўмысных дзеяннях, скіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму» за намаляваны партрэт беларускага антысавецкага партызана пасляваенных часоў.

Напрыканцы верасня стала вядома, што Алесь Пушкін адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

— Сказаў, што нічога дрэннага не рабіў і падпісваць ніякіх прашэнняў не будзе, — перадавала словы мастака адвакатка.

У турме мастак малюе партрэты сукамернікаў і піша п'есу.

Ужо двойчы судзілі па крыміналках — за перакрэслены сцяг БССР і гной для Лукашэнкі. Хто такі Алесь Пушкін?

Nashaniva.com