Зноў затрымалі брэсцкую актывістку Алену Гнаўк

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне брэсцкай актывісткі Алены Гнаўк. Каля 7 раніцы Алена напісала знаёмым, што яе забіраюць у РУУС і пасля таго перастала выходзіць на сувязь.

19.11.2021 / 12:09

У пачатку мая гэтага года Алену асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» па «справе карагодаў», а ў верасні пакаралі яшчэ двума гадамі «хатняй хіміі» за абразу Лукашэнкі — сумарна актывістцы прысудзілі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Nashaniva.com