«Два дні гарэў твар». Ігумення Гаўрыіла распавяла, што трапіла пад польскі вадамёт
У эфіры СТБ ігумення Гаўрыіла распавяла, што ў мінулы аўторак прыехала ў «Брузгі», каб перадаць мігрантам прадукты і трапіла пад вадамёт.
22.11.2021 / 12:41
«Я ў метрах, можа, у 150 была на КПП менавіта ў той дзень. І таксама мне трапіла вось гэтая атрутная сумесь. У мяне два дні быў чырвоны твар, гарэў. Я непасрэдна адчула на сабе», — сказала Гаўрыіла.