У Беларусі ўводзяць дадатковыя льготы і прэферэнцыі на ўвоз электрамабіляў

Лукашэнка сёння падпісаў указ, які распаўсюджвае дзеянне льгот і прэферэнцый, устаноўленых указам №92, на ўсе катэгорыі электрамабіляў.

22.11.2021 / 18:27

Акрамя таго, уводзяцца дадатковыя льготы ў выглядзе вызвалення юрыдычных асоб ад выплаты падатку на дададзеную вартасць пры ўвозе электрамабіляў на тэрыторыю Беларусі і іх рэалізацыі, а таксама арганізацый — вытворцаў электрамабіляў пры ўвозе аўтакампанентаў для іх.

Дакумент прыняты ў мэтах павелічэння выкарыстання электрамабіляў і развіцця зараднай інфраструктуры для іх.

Nashaniva.com