Лукашэнка сёння падпісаў указы аб Міжведамаснай камісіі па процідзеянні экстрэмізму і аб забеспячэнні надзвычайнага становішча

Першы ўказ прыняты «ў мэтах далейшага і комплекснага ўдасканалення дзейнасці па абароне канстытуцыйнага ладу».

22.11.2021 / 19:49

Указам зацверджана палажэнне аб Міжведамаснай камісіі па процідзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам.

Таксама Лукашэнка падпісаў указ «Аб забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча».

Указам зацверджана палажэнне аб органах кіравання пры ўвядзенні надзвычайнага становішча.

У дакуменце вызначаецца парадак арганізацыі функцыянавання органаў кіравання пры ўвядзенні надзвычайнага становішча.

Nashaniva.com