Павел Дураў атрымаў французскае грамадзянства
Улады Францыі далі грамадзянства Паўлу Дураву, гэта вынікае з указа ад 23 жніўня, апублікаванага на ўрадавым сайце Францыі. Увагу на дакумент звярнуў Telegram-канал Ateo Breaking.
22.11.2021 / 21:49
Дата і месца нараджэння ў дакуменце супадаюць з данымі мільярдэра — 10 кастрычніка 1984 года, Ленінград.
У 2013 годзе заснавальнік Telegram атрымаў грамадзянства Сент-Кітс і Невіс, ахвяраваўшы $250 тысяч у адно з прадпрыемстваў краіны.
Дураў ніколі не быў у Карыбскай дзяржаве, а пашпарт гэтай краіны можна атрымаць, не пакідаючы Еўропу.
У 2017 годзе заснавальнік Telegram абвясціў, што пасяліўся ў Дубаі.