Назарбаеў перадасць прэзідэнту Казахстана яшчэ адну пасаду ва ўладзе

Першы прэзідэнт Казахсатана Нурсултан Назарбаеў вырашыў перадаць паўнамоцтвы старшыні кіроўнай партыі «Нур Атан» прэзідэнту краіны Касыму-Жамарту Такаеву.

23.11.2021 / 13:33

Пра гэта паведаміла Tengrinews.

Увесну 2021 года экс-прэзідэнт перадаў Такаеву паўнамоцтвы кіраўніка Асамблеі народа Казахстана.

Назарбаеў сышоў з пасады прэзідэнта краіны ў 2019 годзе па ўласным жаданні. Тады Назарбаеў захаваў за сабой пасады кіраўніка Рады бяспекі краіны, члена Канстытуцыйнай рады і кіраўніка заснаванай ім жа ў 1999 годзе партыі «Нур Атан».

Nashaniva.com