Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі

Mince pies, салодкія кошыкі з начыннем — адзін з самых старых сімвалаў Раства ў Англіі.

27.11.2021 / 09:08

Фота: BBC

Іх абажалі хобіты. Іх гатавала Джэйн Эйр. Цяпер, калі да Раства засталося ўсяго чатыры тыдні, самы час навучыцца выпякаць гэтыя калядныя кошыкі і нам. Прапануем вам просты рэцэпт ад BBC, з якім дадуць рады нават дзеці (пад прыглядам, вядома).

Для калядных кошыкаў вам спатрэбіцца:

  1. Размяшайце масла з мукой, дадайце цукровай пудры і шчопатку солі.
  2. Вымесіце цеста. Яно мусіць быць досыць цвёрдым.
  3. Разагрэйце духоўку да 200С/180С. Змажце 18 алавяных формачак-кошыкаў маслам. Запоўніце формачкі для выпечкі цестам. Для гэтага скатайце яго ў маленькія шарыкі, памерам з грэцкі гарэх, і расцісніце шарыкі ў формачках.
  4. Пакладзіце па лыжцы фруктовай сумесі ў кожны кошык. Сумесь фруктаў і спецый для начынкі можна купіць гатовую, а можна прыгатаваць самім: дробна нарэзаныя цукаты, лупінкі апельсіна, цэдру лімона, пацёртыя яблыкі, высушаныя ягады, зацукраныя фрукты, якія знойдуцца дома, перамяшаць, дадаць цукар, мускатны гарэх, імберац, цынамон, кардамон, сок лімона, віскі і ўсё гэта патушыць на сметанковым масле. Прапорцыя фруктаў да цукру будзе 7:1.
  5. Накрыйце кожны кошык круглым кавалачкам цеста. Для гэтага скатайце з цеста шарык, меншы за грэцкі гарэх, і расцісніце гэты шарык між далонямі. Тут можна эксперыментаваць і накрыць кошыкі, напрыклад, кавалачкам цеста ў форме зоркі.
  6. Змажце кошыкі зверху ўзбітым яйкам.
  7. Выпякайце 20 хвілін. Пакіньце астуджацца ў формачках на 5 хвілін, затым перакладзіце на краткі.
  8. Перад падачай пасыпце цукровай пудрай.

Рэцэпт на выхадныя: запечаная паста з грыбамі і вяндлінай

Рэцэпт на выходныя: гарбузовы чызкейк

Nashaniva.com