Піневіч расказаў, калі ў Беларусі будуць прышчапляць дзяцей ад каранавіруса

У Беларусі будуць рэкамендаваць прышчапляць дзяцей ад кавіду, як толькі з'явяцца такія вакцыны. Пра гэта міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч заявіў у эфіры «Галоўны. Тур», піша БелТА

27.11.2021 / 19:27

БелТА

«Як толькі ў нас з'явяцца вакцыны, якія будуць мець дазвол на ўжыванне для дзяцей, мы адразу будзем рэкамендаваць праводзіць гэтую вакцынацыю», — сказаў міністр.

На гэтым тыдні ў Расіі зарэгістравалі вакцыну «Спутнік М» для падлеткаў ва ўзросце 12-17 гадоў. Мяркуецца, што цягам некалькіх тыдняў вакцына паступіць у абарот і дзяцей пачнуць прышчапляць ужо ў снежні.

Таксама на гэтым тыдні ў Еўрасаюзе дазволі прышчапляць дзяцей ва ўзросце 5—11 гадоў.