Польшча са жніўня 2020 года прыняла 20 тысяч беларусаў

Пра гэта на сённяшнім брыфінгу заявіла афіцыйны прадстаўнік Пагранічнай аховы Польшчы Ганна Міхальска, піша reform.by.

29.11.2021 / 13:55

«Польшча ўжо аказала дапамогу 20 тысячам беларускіх апазіцыянераў, якія былі рэпрэсаваныя на тэрыторыі Беларусі», — сказала яна ў адказ на пытанне, колькі беларусаў звярталіся па міжнародную дапамогу.

Міхальска не ўдакладніла, аб якой менавіта дапамозе ідзе гаворка: выдача гуманітарных віз, прадастаўленне прытулку, пропуск праз мяжу.

У канцы верасня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заяўляў, што ў яго краіне каля 150 тысяч беларусаў атрымалі прытулак і працу. Паводле інфармацыі МЗС краіны, са жніўня 2020 года па жнівень 2021 года было выдадзена 12 тысяч гуманітарных віз.

Паводле звестак Еўрастата, за 2020 год першы від на жыхарства ў краінах ЕС атрымалі больш за 63,5 тысячы грамадзян Беларусі, у тым ліку 50,9 тыс. чалавек у Польшчы і каля 7,5 тысячы — у Літве.

Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?

Nashaniva.com