Вывазны рэйс у Ірак, які павінен быў стаць апошнім, адменены

Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

30.11.2021 / 09:26

Да гэтага былі адмененыя рэйсы 28 і 29 лістапада.

Учора прэс-сакратар Міністэрства міграцыі і перамешчаных асобаў Ірака Алі Абас Джахангір заяўляў, што рэйс 30 лістапада павінен быў стаць апошнім.

Прычыны адмены рэйсаў невядомыя. 

Дагэтуль, паводле іракскага боку, было вывезена 1876 чалавек.

Раней беларускія ўлады ацэньвалі колькасць мігрантаў у Беларусі ў памеры ад 5 да 7 тысяч чалавек. 

Nashaniva.com