У Кобрынскім раёне былы сябар дзяўчыны выкраў у яе бацькі $50 тысяч

У праваахоўныя органы звярнуўся 52-гадовы прадпрымальнік і паведаміў, што ў яго з сейфа ў кватэры знікла буйная сума валюты.

30.11.2021 / 22:29

Злодзеем аказаўся 19-гадовы беспрацоўны мясцовы жыхар, былы сябар дачкі пацярпелага. Малады чалавек прыходзіў да дзяўчыны ў госці і здолеў падабраць пароль ад сейфа. Пачынаючы з ліпеня, знайшоўшы зручны момант, калі заставаўся адзін у пакоі, ён браў грошы з сейфа. Усяго хлопец вынес $50 тысяч.

Распачалі крымінальную справу па ч. 4 арт. 205 (крадзеж, учынены ў асабліва буйным памеры) КК. Падазраванага затрымалі.

Nashaniva.com