МЗС Расіі: Украіна адправіла 125 тысяч вайскоўцаў у раён Данбаса

Кіеў сцягнуў у раён канфлікту на Данбасе 125 тысяч вайскоўцаў, гэта палова колькасці ўкраінскіх узброеных сіл. Пра гэта на брыфінгу заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Марыя Захарава, піша РБК.

01.12.2021 / 11:21

«Узброеныя сілы Украіны нарошчваюць сілы, сцягваюць цяжкую тэхніку, асабісты склад. Паводле некаторых звестак, колькасць групоўкі войскаў Украіны ў зоне канфлікту ўжо дасягае 125 тысяч чалавек, а гэта палова ўсяго складу Узброеных сіл Украіны», — сказала прадстаўніца МЗС.

Па яе словах, у апошнія тыдні ўсё часцей фіксуюцца перастрэлкі паміж украінскімі вайскоўцамі і ўзброенымі фармаваннямі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. Захарава заявіла, што спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ адзначае парушэнні рэжыму спынення агню не толькі ў асобных кропках, але і па ўсёй лініі судакранання бакоў.

Nashaniva.com