Жыхар Бабруйска тройчы за год стаў ахвярай кібермахляроў

Сума скрадзеных грошай склала 1845 рублёў.

01.12.2021 / 11:57

Спачатку ў студзені мужчыну ў Вайберы пазваніў нібыта супрацоўнік банка, якому бабруйчанін назваў рэквізіты карткі. Тады з яе скралі 1005 рублёў. У маі аналагічным спосабам скралі яшчэ 230 рублёў.

Нягледзячы на два выпадкі падману, мужчына і ў кастрычніку зноў раскрыў рэквізіты карткі «супрацоўнікам банка». У трэці раз скралі 609 рублёў.

Nashaniva.com