Алек Болдуін заявіў, што не націскаў на спускавы кручок рэвальвера, калі загінула аператар Галіна Хатчынс

Тэлеканал ABC апублікаваў вытрымкі з інтэрв'ю Алека Болдуіна, якое ён даў пасля інцыдэнту са стральбой, які адбыўся на здымачнай пляцоўцы фільма «Іржа» («Rust»). Інтэрв'ю выйдзе 2 снежня.

02.12.2021 / 08:16

Падчас гутаркі тэлевядучы Джордж Стэфанапулас сказаў, што сцэнарый фільма не прадугледжваў, што акцёр націсне на спускавы кручок. Болдуін адказаў: «Спускавы кручок не быў спушчаны. Я не націскаў на спускавы кручок»»

«Дык вы не націскалі на спускавы кручок?» — удакладніў у яго Стефанопулос. «Я б ніколі не наставіў ні на каго зброю і не націснуў бы на спускавы кручок, ніколі», — адказаў Болдуін.

Акцёр дадаў «што «нехта ўставіў у зброю баявы патрон, патрон, які нават не павінен быў знаходзіцца на пляцоўцы». Ён сказаў, што без паняцця, як баявы патрон трапіў у рэвальвер.

EXCLUSIVE: "The trigger wasn't pulled. I didn't pull the trigger," Alec Baldwin tells @GStephanopoulos in first interview since fatal shooting on set of "Rust."

Watch TOMORROW at 8pm ET on @ABC and stream later on @Hulu. https://t.co/u7L88vylra pic.twitter.com/bJsssJoAJq

— ABC News (@ABC) December 1, 2021

Nashaniva.com