Мінздароўя: Чарговая хваля кавіду ў Беларусі заканчваецца

Чарговая хваля кавіду ў Беларусі завяршаецца, колькасць новых выпадкаў упэўнена зніжаецца. З такой заявай 2 снежня выступіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

02.12.2021 / 17:41

— Гэтая чарговая хваля каранавіруса заканчваецца, і мы ўпэўнена ідзём уніз. Гэтая цяперашняя хваля была вышэйшая, чым папярэднія, і пытанне ў тым, наколькі нізка мы спусціліся паміж гэтымі хвалямі, — сказаў кіраўнік Мінздароўя.

Па словах Піневіча, у Беларусі ад COVID-19 прышчэпленыя звыш 3,5 млн чалавек, аднак медыкі плануюць давесці колькасць вакцынаваных да 5 мільёнаў.

Nashaniva.com