МЗС Украіны: Лукашэнка спаліў усе масты, зрабіўшы Беларусь варожай краінай
Цяпер Украіна разглядае Беларусь як варожую дзяржаву і не выключае не толькі магчымасць расійскага ўварвання з боку суседа з поўначы, але і ўдзелу ў ім беларускіх узброеных сіл.
02.12.2021 / 20:06
Заява Лукашэнкі пра гатоўнасць наведаць Крым ператварылі гэтую краіну ў варожую для Украіны. Пра гэта ў інтэрв'ю латвійскаму парталу Sargs.lv заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.
«Гэтай заявай Лукашэнка па сутнасці спаліў усе масты ў адносінах з Украінай, зрабіўшы Беларусь краінай, варожай для Украіны», — сказаў міністр, назваўшы Лукашэнку дыктатарам.
Кулеба распавёў, што ў Кіеве сур'ёзна разглядаюць не толькі магчымасць уварвання расійскіх войскаў праз Беларусь, але і магчымасць удзелу беларускіх вайскоўцаў у гэтай аперацыі.