Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
У суботу 4 снежня каля 10-й раніцы браслаўскім ратавальнікам паведамілі, што на возеры Обаль каля вёскі Дворышча казуля правалілася пад лёд.
04.12.2021 / 20:49
Работнікі МНС разам з відавочцам, які заўважыў казулю і папрасіў аб дапамозе, дасталі жывёлу з вады і перадалі работнікам Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».
Паглядзіце, як ратавальнік на руках выносіць з вады жывёлу:
Пасля агляду спецыялістамі казулю адпусцілі на волю.