«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі

«У якасці мер у адказ на незаконны знешні санкцыйны ціск, накіраваны на падрыў суверэнітэту Беларусі і пагаршэнне дабрабыту беларускіх грамадзян, у мэтах абароны нацыянальных інтарэсаў урад прыняў рашэнне аб увядзенні забароны ўвозу на тэрыторыю краіны шэрагу тавараў, якія паходзяць з дзяржаў, што прымяняюць незаконныя антыбеларускія санкцыі» — гаворыцца ў заяве МЗС.

06.12.2021 / 14:46

Зазначаецца, што адпаведная пастанова будзе падпісаная ў самыя кароткія тэрміны.

МЗС паведамляе, што будуць прынятыя неабходныя меры для насычэння ўнутранага рынку аналагічнымі таварамі з дружалюбных краін.

«У адказ на нелегітымныя рэстрыкцыі ў дачыненні да беларускай авіяцыйнай галіны, у аснове якіх ляжыць несумленная канкурэнцыя, аналагічныя крокі будуць прынятыя ў дачыненні да авіяперавозчыкаў з краін ЕС і Вялікабрытаніі».

Таксама паведамляецца, што будзе пашыраны спіс асоб, чый уезд ў Беларусь непажаданы, а таксама ў якасці адной з самых істотных мер процідзеяння знешняму ціску калектыўнага Захаду і «ўмацавання сваёй эканамічнай бяспекі Рэспубліка Беларусь працягне рэалізацыю саюзных праграм і ўмацаванне эканамічнай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй, а таксама выбудоўванне трывалых гандлёва-эканамічных сувязяў з партнёрамі па ЕАЭС і з краінамі «далёкай дугі»».

Дадаецца, што будзе рэалізаваны шэраг іншых крокаў непублічнага характару.

Nashaniva.com